Як падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, узведзеная на мяжы агароджа з'яўляецца адказам Рэспублікі Польшча на агрэсію расійскага імперыялізму.
– Сёння расійскі імперыялізм характарызуецца перш за ўсё цэлым комплексам спецаперацый. Мы памятаем спецаперацыю, якой была другая чачэнская вайна, спецаперацыю ў Грузіі ці апошнюю ва Украіне. Але атака на Польшчу, гібрыдная атака, таксама былі спецаперацыяй, ідэальна сінхранізаванай з іншымі, – сказаў міністр Раў. Ён дадаў, што кіраўнікамі яе зʼяўляюцца расіяне, а выканаўцам – рэжым Лукашэнкі.
На думку кіраўніка польскага МЗС, ніхто ў трансатлантычнай супольнасці не сумняваецца, што барʼер на мяжы з Беларуссю зʼяўляецца таксама ўсходнім шчытом NATO. «Гэта шчыт волі і рашучасці, якія мы праявілі перад абліччам гэтай агрэсіі. Калі б гэтага не здарылася, то Польшча стала б – не сёння, а два гады таму – Лампедузай. Насычанай імігрантамі, многія з якіх прайшлі ваенную падрыхтоўку«, – сказаў міністр Раў.
Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што пераважная большасць польскага грамадства выказвае падзяку салдатам і афіцэрам, якія ахоўваюць польскую мяжу.
PAP / вх