Шэсць чалавек спрабавалі ўчора нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Як паведамляе Памежная служба, гэта былі грамадзяне Чада і Конга.
Каля вёскі Пляска Падляшскага ваяводства пяцёра мігрантаў з гэтых дзвюх краін пераплылі раку Ваўкушанка. Іх затрымалі. Шосты, убачыўшы польскія патрулі, вярнуўся ў Беларусь.
З пачатку году на польска-беларускай мяжы зафіксавана 20,7 тысячы спроб нелегальнага перасячэння.
ПР/юл