Беларуская Служба

У Польшчы пачалася буйнейшая выстава тэхнікі і ўзбраення

05.09.2023 09:42
Стратэгічным партнёрам выставы з’яўляецца дзяржаўны канцэрн «Польская зброевая група».
   9
Самаходная артылерыйская ўстаноўка К9 карэйскай вытворчасціHanwha/twitter

У горадзе Кельцэ (паўднёвая частка краіны) пачалася выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення. На паверхні 3 тыс. квадратных метраў сваю прадукцыю паказваюць больш за 700 кампаній ВПК з 35 краін. Выстава ў Кельцэ – буйнейшае такога тыпу мерапрыемства ў Польшчы.

Ганаровым удзельнікам выставы з’яўляецца Рэспубліка Карэя. У апошні час Польшча закупіла ў гэтай краіне вайсковую тэхніку і ўзбраенне на мільярды долараў, у прыватнасці, танкі К2, САУ К9, РСЗА К239 і вучэбна-баявыя самалёты FA-50.

Стратэгічным партнёрам выставы з’яўляецца дзяржаўны канцэрн «Польская зброевая група».

вс