Беларуская Служба

У будучым годзе Польшча плануе выдаткаваць на абарону больш за 30 млрд еўра

05.09.2023 15:36
«Гэта сума, якую на свеце ніхто не выдаткоўвае».
Анджэй Дуда прыняў удзел у адкрыцці выставы ў КельцэPAP/Karol Zienkiewicz

У будучым годзе Польшча плануе выдаткаваць на абарону 137 млрд злотых (больш за 30 млрд 640 млн еўра – рэд.). Гэта больш за 4% ВУП, сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда на выставе ваеннай тэхнікі і ўзбраення ў Кельцэ.

«Гэта сума, якую на свеце ніхто не выдаткоўвае», – падкрэсліў Дуда. «Не існуе цаны, якую варта заплаціць за тое, каб наша краіна была свабодная, суверэнная і незалежная, а палякі маглі жыць бяспечна», – зазначыў польскі прэзідэнт.

вс


У Польшчы пачалася буйнейшая выстава тэхнікі і ўзбраення

05.09.2023 09:42
Стратэгічным партнёрам выставы з’яўляецца дзяржаўны канцэрн «Польская зброевая група».