Беларуская Служба

Усё больш мігрантаў спрабуюць трапіць праз Польшчу ў Германію балканскім шляхам

07.09.2023 08:41
Памежная служба інфармуе, што ў апошнія месяцы назіраецца ўсё больш і больш здарэнняў на межах Польшчы, якія з'яўляюцца ўнутранымі межамі ЕС. 
Польская памежная службакрыніца: Twitter SG

- На сёння мы затрымалі больш за 800 замежнікаў на мяжы з Германіяй. Усё больш людзей імкнуцца трапіць у гэтую краіну праз Польшчу балканскім шляхам. Сёлета мы затрымалі каля 500 мігрантаў на мяжы са Славакіяй і Чэхіяй, – паведаміла PAP прэс-сакратар Памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска.

Прэс-сакратарка Памежнай службы падкрэсліла, што амаль два гады фармаванні канцэнтруюць сілы і сродкі на польска-беларускай мяжы, дзе працягваецца арганізаваны беларускім рэжымам міграцыйны ціск, але ў апошнія месяцы іх усё больш і больш здарэнняў на межах Польшчы, якія з'яўляюцца ўнутранымі межамі ЕС. Гаворка ідзе пра мяжу з Літвой, Германіяй, Чэхіяй і Славакіяй. На гэтых участках, згодна з Шэнгенскім памежным кодэксам, памежны кантроль адсутнічае. Выбарачныя праверкі праводзяцца, напрыклад, для прадухілення нелегальнай міграцыі.

Прэс-сакратар Памежнай службы паведаміла, што апошнім часам павялічылася колькасць замежнікаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Германію праз Польшчу па балканскім маршруце, які вядзе праз балканскія дзяржавы ў Заходнюю Еўропу. Гэтыя людзі затрыманыя на паўднёвай мяжы Польшчы з Чэхіяй і Славакіяй.

Паручнік Міхальска падкрэсліла, што з пачатку года колькасць затрыманых на мяжы са Славакіяй мігрантаў няўхільна расце. У студзені іх было тры чалавекі, у лютым – шэсць, у сакавіку – 34, у красавіку – сем, у маі – 22, у чэрвені – 29, у ліпені – 48, у жніўні – 163.

ав