Беларуская Служба

У нядзелю будзе бэатыфікавана першая польскае сужэнства і іх сямёра дзяцей

07.09.2023 12:40
У Маркаве на Падкарпацці адбудзецца беатыфікацыя сям’і Юзэфа і Вікторыі Ульмаў з дзевяці чалавек, забітых у 1944 годзе за дапамогу яўрэям.
Сям'я Ульмаўфота: KPRP

 Гэта першая польскае сужэнства, якое будзе беатыфікавана.
У нядзелю 10 верасня ў бэатыфікацыйнай Імшы будуць удзельнічаць 1000 святароў і 80 кардыналаў і біскупаў з Польшчы і з-за мяжы. Там таксама будзе прысутны галоўны рабін Польшчы. Для ўдзелу ў цырымоніі запісаліся больш за 32 тысячы чалавек.

Ульмы таксама з’яўляюцца першай сямейнай парай у гісторыі Касцёла, беатыфікаванай з сямю дзецьмі, у тым ліку адным ненароджаным.

-Мы хочам расказаць Польшчы і свету пра сям’ю Ульмаў. Гэта незвычайная сям'я, – сказала кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Гражына Ігначак-Бандыч на канферэнцыі, прысвечанай сям’і Ульмаў. -Трэба дзейнічаць так, каб гэтыя веды былі не толькі акадэмічнымі ведамі, але і прадметам гонару для ўсіх палякаў, – падкрэсліла яна.

Гражына Ігначак-Бандыч нагадала пра шэраг ініцыятыў, якія распавядаюць пра гісторыю сям’і Ульма, напр. гэта дакументальныя фільмы, тэатральныя пастаноўкі і канцэрты, а таксама выставы, навуковая канферэнцыя і адукацыйныя мерапрыемствы, якія адбываюцца як у Польшчы, так і па ўсім свеце.

ав