Сёлета абраны твор «На Нёмане» Элізы Ажэшкі. «Гэта вялікая культурная акцыя, якая папулярызуе чытанне і класіку польскай літаратуры. Сёння а 17-й гадзіне акцыя адбудзецца ў сталіцы Літвы – Вільні, гаворыць міністр з канцылярыі прэзідэнта Польшчы Войцех Каларскі:
-Да ўдзелу заахвочваў амбасадар Радзівіл, чытаючы твор Ажэшкі літаральна стоячы над Нёманам у ваколіцах Друзгенік. Але чытаць будзем ва ўсім свеце, заяўкі паступілі з некалькіх дзясяткаў краін, нават такіх далёкіх як Аргентына і Новая Зеландыя. Блізкіх краін, але якія знаходзяцца ў трагічнай сітуацыі, як Украіна. Ёсць заўякі з дзясяткаў месцаў ва Украіне.
Польскае радыё, медыя-партнёр Нацыянальнага чытання 2023, падрыхтавала спецыяльны сайт nationalczytanie.polskieradio.pl і запланавала шмат рэпарцёрскіх рэпартажаў і трансляцый з Саксонскага саду ў Варшаве, дзе пройдуць цэнтральныя чытанні з удзелам прэзідэнцкай пары.
ав