Беларуская Служба

Упаўнаважаны польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы: Расійская прапаганда спрабуе выклікаць нянавісць да палякаў

08.09.2023 08:01
Крэмль прадстаўляе Польшчу як пагрозу для Расіі, Беларусі, Украіны, а цяпер і Літвы, перасцерагае Станіслаў Жарын.
Упаўнаважаны польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарынgov.pl/web/premier

Упаўнаважаны польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарын звяртае ўвагу на чарговую спробу дэзынфармацыі з боку Расіі. «Расійская прапаганда піярыць лухту беларускага вайскоўца Андрэя Багадзеля, пра нібыта варожыя планы Польшчы супраць суседзяў», – паведаміў Станіслаў Жарын у сацсетках.

Паводле беларускага вайскоўца, польскі ўрад «акцэнтуе ўвагу на тэме пагрозы ў Сувальскім перашыйку», плануючы накіраваць войскі супраць Літвы і разлічваючы на акупацыю часткі гэтай краіны. Гэтыя заявы ахвотна цытуюць расійскія СМІ.

У той жа час, піша Станіслаў Жарын, расійская прапаганда пераконвае, што Польшча таксама мае намер напасці на іншых суседзяў.

Крэмль прадстаўляе Польшчу як пагрозу для Расіі, Беларусі, Украіны, а цяпер і Літвы. Упаўнаважаны польскага ўраду падкрэслівае, што мэта такіх дзеянняў – панізіць аўтарытэт Польшчы ў вачах хаўруснікаў і паспрабаваць выклікаць у расіян і беларусаў нянавісць да палякаў.

IAR/аз