У сераду супрацоўнікі Цэнтральнага следчага ўпраўлення паліцыі затрымалі ў Люблінскім ваяводстве і ў Варшаве чатырох палякаў ва ўзросце ад 19 да 33 гадоў, якія падазраюцца ў арганізацыі незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з Беларусі ў Польшчу.
Члены групы дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі Падляскага ваяводства, а мігрантаў перавозілі ў Германію. Аплата за транспарт у Заходнюю Еўропу складала ад тысячы злотых з кожнага мігранта.
«Усё сведчыць аб тым, што затрыманыя маглі дзейнічаць такім чынам, як мінімум, два месяцы», – сказала прэс-сакратар Цэнтральнага следчага ўпраўлення Івона Юркевіч.
Падчас аперацыі затрымання паліцыянты таксама канфіскавалі марыхуану і два кастэты.
Чатыром затрыманым мужчынам, выстаўленыя, між іншым, абвінавачанні ў кіраўніцтве і ўдзеле ў злачыннай групе, якая мела на мэце арганізацыю незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы ў перыяд з чэрвеня па жнівень 2023 года.
Суд у Любліне пастанавіў арыштаваць затрыманых тэрмінам на тры месяцы.
PAP/аз