Беларуская Служба

У Польшчы беатыфікавалі сям'ю, забітую немцамі за дапамогу габрэям

10.09.2023 14:04
Упершыню ў гісторыі каталіцкага касцёлу да ліку блажэнных прылічана ўся сямʼя: Юзэф і Вікторыя Ульмы, а таксама іх сямёра дзяцей, у тым ліку, ненароджаная дзіця, якое знаходзілася ў лоне маці ў момант яе пакутніцкай смерці. 
  , , 10  2023 .
Беатыфікацыя сям'і Ульмаў, Маркава, 10 верасня 2023 г. Фота: PAP/Darek Delmanowicz

У нядзелю, 10 верасня, у мясцовасці Маркава на паўднёвым усходзе Польшчы адбылася беатыфікацыя сямʼі Ульмаў, якую ажыццявіў папскі пасланнік кардынал, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па кананізацыі святых Марчэла Семэрара:

-Нашай апостальскай уладай мы дазваляем з гэтага часу шаноўным рабам Божым Юзафу і Вікторыі Ульмам, cужонкам ды іх семярым дзецям, верным свецкім, пакутнікам, якія, будучы добрымі самарыцянамі, без страху прыносілі у ахвяру сваё жыццё дзеля любові да братоў і прымалі ў свой дом тых, хто пакутаваў ад ганенняў, надзелены тытулам блажэнных.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі каталіцкага касцёлу да ліку блажэнных прылічана ўся сямʼя: Юзэф і Вікторыя Ульмы, а таксама іх сямёра дзяцей, у тым ліку, ненароджаная дзіця, якое знаходзілася ў лоне маці ў момант яе пакутніцкай смерці. 24 сакавіка 1944 года ўсе яны былі забітыя нямецкімі жандарамі за дапамогу габрэям.

Ва ўрачыстым набажэнстве ў Маркаве, дзе жыла сямʼя Ульмаў, прымалі ўдзел каля 1000 святароў і 80 біскупаў і кардыналаў з Польшчы і замежных краін, а таксама палітычнае кіраўніцтва Польшчы.

iar/эж

Першае польскае сужэнства разам з дзецьмі, у тым ліку ненароджаным, беатыфікавана

10.09.2023 12:13
Каталіцкі касцёл прызнаў учынак Ульмаў пакутніцтвам за веру.