Беларуская Служба

Польшча будзе страхаваць польскіх і замежных інвестараў, якія зацікаўленыя ў аднаўленьні Украіны

10.09.2023 16:06
Гэтым законам Польшча стварыла праграму аднаўлення Украіны з удзелам польскага бізнэсу.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Ba_peuceta

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўку да закону аб страхаванні экспарту, гарантаванага Дзяржаўны казначэйствам.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі Украіны, гэтае рашэнне, сярод іншага, дазваляе польскай дзяржаўнай страхавой карпарацыі KUKE аказваць больш эфектыўную дапамогу прыватнаму бізнесу, зацікаўленаму ў аднаўленні Украіны.

«Гэта першы такі комплексны інструмент страхавання, які падтрымлівае інвестыцыі і дзейнасць польскіх кампаній ва Украіне. Мы спадзяемся, што гэты важны крок Польшчы стане штуршком для страхавога рынку і іншых краін да больш актыўнага прадастаўлення гарантый кампаніям, якія працуюць ва Украіне. І ў выніку гэта будзе спрыяць прыцягненню большай колькасці інвестыцый і ўваходжанню новых гульцоў ва ўкраінскі прыватны сектар», – заявіла міністр эканомікі Юлія Свірыдзенка.

Адзначаецца, што гэтым законам Польшча стварыла праграму аднаўлення Украіны з удзелам польскага бізнэсу.

Новы польскі закон таксама дае магчымасць страхаваць польскія філіялы замежных фірмаў нароўні з мясцовымі кампаніямі. Для ўкраінскіх кампаній гэта магчымасць пашырыць бізнес у Польшчы на ​​больш выгадных умовах, падкрэслілі ў Мінэканомікі Украіны.

censor.net/эж