За апошнія суткі супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі на мяжы з Літвой грамадзяніна Азербайджана, які перавозіў на аўто пяцярых нелегалаў – грамадзян Сірыі ва ўзросце ад 22 да 47 гадоў. Сірыйцы нелегальна перайшлі беларуска-латвійскую мяжу. Азербайджанец забраў іх у Латвіі і праз Літву ды Польшчу планаваў даставіць у заходнюю Еўропу.
Сёлета польскія пагранічнікі затрымалі на мяжы з Літвой 360 мігрантаў, якія нелегальным чынам трапілі з Беларусі ў Латвію і Літву ды праз тэрыторыю Польшчы спрабавалі трапіць на Захад, паведамляе польская Памежная служба.
На ўнутраных межах Еўрасаюза адсутнічае пагранічны кантроль, аднак польскія памежнікі праводзяць рэйды, у тым ліку на мяжы з Літвой, з мэтай супрацьдзейнічаць нелегальнай міграцыі.
За апошнія суткі пяцярых іншаземцаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу. Аднак, убачыўшы польскі патруль, яны вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
У верасні нелегалы спрабавалі 340 разоў перайсці беларуска-польскую мяжу, з пачатку бягучага года – 21 тыс. разоў.
вс