Беларуская Служба

Caritas Polska перадала дапамогу пацярпелым ад землятрасення ў Марока

11.09.2023 21:07
Міністэрства ўнутраных спраў Марока паведаміла, што колькасць ахвяр землятрасення, якое адбылося ў пятніцу, 8 верасня, вырасла да 2,5 тыс. чалавек.
Гуманітарная дапамога пацярпелым ад землетрасення ідзе з усяго светуPAP/EPA/JALAL MORCHIDI

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя Caritas Polska перадала 100 тыс. злотых (прыблізна 21,5 тыс. еўра) дапамогі на патрэбы пацярпелых ад землятрасення ў Марока. Грошы будуць накіраваныя ў мараканскае аддзяленне Caritas, якое займаецца дапамогай на месцы трагедыі. Размова ідзе пра электрагенератары, палаткі, матрацы, коўдры і медыкаменты.

Міністэрства ўнутраных спраў Марока паведаміла, што колькасць ахвяр землятрасення, якое адбылося ў пятніцу, 8 верасня, вырасла да 2,5 тыс. чалавек.

У ноч з 8 на 9 верасня падземныя штуршкі адбыліся ў раёне гор Высокага Атласа і горада Маракеш. Менавіта ў гарах зараз склалася найбольш складаная сітуацыя. У многія населеныя пункты не можа дабрацца дапамога. Землятрасенне знішчыла частку гістарычнага старога горада Маракеша і мясцовую мячэць Букерс.

У Марока ўжо знаходзяцца пошукавыя групы з Іспаніі, у бліжэйшы час да працы павінны прыступіць ратавальнікі з Вялікабрытаніі, Катара і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Францыя таксама прапанавала сваю дапамогу, але ўрад у Парыжы чакае адказу ад мараканскіх уладаў.

вс