Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік заявіў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы больш спакойная. Госць Першай праграмы Польскага радыё падкрэсліў, што адным з элементаў, якія гарантуюць спакой на мяжы, з’яўляецца плот і прысутнасць польскіх службаў:
-Сітуацыя спакайнейшая, але гэта не значыць, што нічога не здарыцца. Рэгулярна здараюцца сітуацыі, калі нашыя патрулі атакуюць. Але факт, што сітуацыя на мяжы лепшая. Я бачу дзве прычыны. Першае, мы вельмі моцна ўзмацнілі ахову мяжы. Акрамя плоту, які адыгрывае велізарнае значэнне, акрамя электроннай сістэмы аховы, там знаходзіцца 10 тысяч жаўнераў, шэсць з іх у лагеры, а чатыры непасрэдна на мяжы. Пяць тысяч памежнікаў і амаль тысяча паліцэйскіх.
За мінулыя суткі тры чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведамляе, што на ахоўным участку ў Белавежы ў Польшчу спрабавалі трапіць два іншаземцы, а ў Чарэмшы была затрыманая група з 20 замежнікаў, якія нелегальна перасеклі польска-беларускую мяжу.
ав