- Польшча не дазволіць затапіць сябе ўкраінскім збожжам. Незалежна ад таго, якім будзе рашэнне чыноўнікаў Бруселю, мы не адкрыем нашы межы, – напісаў у аўторак прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі на платформе X (раней Twitter).
Да запісу быў прымацаваны кароткі відэаролік. «Калі трэба было дапамагаць суседзям, мы адкрывалі свае сэрцы і дамы. Такія палякі», – сказаў у запісе кіраўнік урада.
Але, як дадаў ён, «калі трэба змагацца за польскія інтарэсы, то толькі ўрад «Права і справядлівасці» гарантуе, што інтарэсы нашых фермераў будуць абаронены».
«Мы гаворым «не» шкодзе польскаму сельскагаспадарчаму рынку для спажыўцоў і вытворцаў. Наша жорсткая пазіцыя спыніла імпарт украінскага збожжа на агульны рынак ЕС», – сказаў Маравецкі.
Забарона на імпарт пшаніцы, кукурузы, рапсу і сланечніка з Украіны ў Балгарыю, Венгрыю, Польшчу, Румынію і Славакію была ўведзена Еўракамісіяй у пачатку траўня гэтага года. Першапачаткова забарона дзейнічала да 5 чэрвеня, а затым была падоўжаная да 15 верасня. Транзіт збожжа па тэрыторыях т.зв. прыфрантавых краін дазволены.
ав