Беларуская Служба

Урад Польшчы прыняў пастанову з заклікам аб падаўжэнні эмбарга на ўвоз украінскага збожжа

12.09.2023 14:22
Да 15 верасня дзейнічае забарона Еўрасаюза на імпарт украінскага збожжа ў пяць прылеглых да Украіны дзяржаў.
Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Роберт Тэлус PAP/Marian Zubrzycki

Урад прыняў пастанову з заклікам аб падаўжэнні эмбарга на ўвоз украінскага збожжа ў Еўракамісію. Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Роберт Тэлус выказаў задавальненне прыняццем дакумента ў эфіры TVP Info:

-Пастанова скіраваная да Еўрапейскай камісіі, каб яна прыняла гэтае рашэнне. Там напісана, што калі ЕК у бліжэйшыя чатыры дні, бо столькі засталося да 15 верасня, не прыме рашэння, то мы прымаем сваю пастанову і забаронім увозіць збожа на сваю тэрыторыю, гаворка не пра транзіт. То бок тое ж, што і было з 15 красавіка, забарона на чатыры гатункі збожжа, да часу ўрэгуліравання сітуацыі ў ЕК.

Да 15 верасня дзейнічае забарона Еўрасаюза на імпарт украінскага збожжа ў пяць прылеглых да Украіны дзяржаў: Польшчу, Балгарыю, Венгрыю, Румынію і Славакію. Усе гэтыя краіны патрабуюць ад ЕС падоўжыць эмбарга да канца года. Рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята.

Украіна выступае супраць і называе гэта непрыязным крокам.

ав

Прэм'ер Польшчы: Незалежна ад таго, якім будзе рашэнне чыноўнікаў Бруселю адносна ўкраінскага збожжа, мы не адкрыем межы

12.09.2023 10:31
Забарона на імпарт пшаніцы, кукурузы, рапсу і сланечніка з Украіны ў Балгарыю, Венгрыю, Польшчу, Румынію і Славакію была ўведзена Еўракамісіяй у пачатку траўня гэтага года.