Беларуская Служба

У Сусветны дзень сепсісу лекары нагадваюць пра гэтую небяспечную рэакцыю на інфекцыю

13.09.2023 09:01
Гэта не хвароба, а моцная рэакцыя арганізма на інфекцыю, выкліканую бактэрыямі, вірусамі або грыбкамі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMJfotografie.cz/shuttestock.com

У барацьбе з сепсісам важны час, гэта значыць, як мага хутчэй пачаць адпаведнае лячэнне – падкрэсліваюць лекары ў Сусветны дзень барацьбы з сепсісам. Гэта не хвароба, а моцная рэакцыя арганізма на інфекцыю, выкліканую бактэрыямі, вірусамі або грыбкамі. Яна можа прывесці да поліарганнай недастатковасці і нават смерці.

Сепсіс хутка прагрэсуе, стан пацыента хутка пагаршаецца, – адзначае педыятр Аліцыя Карнэй (Alicja Karney) з Інстытуту маці і дзіцяці. «Напрыклад, пачынаецца інфекцыя і раптам стан хворага пачынае імкліва пагаршацца. З'яўляецца ліхаманка і дрэннае самаадчуванне. У залежнасці ад таго, якім мікраарганізмам выкліканы сепсіс, існуе некалькі сімптомаў. Можа назірацца паскоранае біццё сэрца, пачашчанае дыханне і гіперстэзія. Першымі сімптомамі таксама могуць быць канвульсіі, адсутнасць кантакту або дэзарыентацыя», – сказала яна.

Доктар Карнэй дадала, што ў дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў існуе самая вялікая рызыка сурʼёзных ускладненняў у выніку сепсісу. Чым малодшыя дзеці, тым больш няспелая імунная сістэма, якая не працуе так эфектыўна, як у дзяцей старэйшага ўзросту або дарослых.

Штогод прыкладна 50 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце адчуваюць сімптомы сепсісу. У Польшчы колькасць выпадкаў ацэньваецца прыкладна ў 50 тысяч, з іх 40% – дзеці.

IAR/нг