Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчы на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя мігранты з 50 розных краін

13.09.2023 11:48
За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу праз мяжу спрабавалі нелегальна трапіць 37 чалавек.
Польская памежніца на ахове мяжы з Беларуссюфота: Twitter/StZaryn

37 іншаземцаў, у тым ліку грамадзяне Сірыі, Эфіопіі і Пакістана за мінулыя суткі спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведаміла ў сераду раніцай памежная служба.

На ўчастку, які ахоўваюць памежнікі з заставы ў Чарэмсе, была затрыманая група з 20 замежнікаў, якім, па словах памежнай службы, у перасячэнні мяжы дапамагалі беларускія службы. Сярод затрыманых замежнікаў былі грамадзяне Сірыі, Эрытрэі, Эфіопіі, Пакістана і Індыі.

Паводле звестак Памежнай варты, з пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксаваная 21 тысяча спробаў нелегальнага перасячэння. У верасні было каля 400 такіх спробаў, а ў жніўні – 2,8 тысячы. Сёлета на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя мігранты з 50 розных краін.

На мяжы з Беларуссю летась збудаваны сталёвы плот вышынёй 5,5 метра, які з'яўляецца асноўным элементам абароны мяжы ад нелегальнай міграцыі. Яго дапаўняе сістэма камер і датчыкаў. У 2024 годзе плануецца таксама пачаць будаўніцтва такой электроннай плаціны ўздоўж Буга ў Люблінскім ваяводстве, а таксама Свіслачы і Істачанкі ў Падляшскім ваяводстве. Кампаніі, якія будуць будаваць плаціну, павінны быць выбраны да канца 2023 года, а інвестыцыі будуць прафінансаваны з фондаў ЕС. Камеры і датчыкі руху ўсталююць на берагах рэк уздоўж памежнай дарогі

PAP/нг