Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча і Паўднёвая Карэя, нягледзячы на вялікую адлегласць паміж краінамі, маюць больш агульнага, чым можа здавацца.
Падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Карэі Ханам Докам Су на 23-й тактычнай авіябазе ў Мінску Мазавецкім кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што абедзве краіны маюць вопыт жыцця ў ценю магутнага суседа.
- Гэты досвед нас вельмі набліжае, і ён вельмі актуальны. Расія – наша суседка, а тое, што сёння Расія робіць ва Украіне, пагаршае ўмовы бяспекі на Далёкім Усходзе. Такім чынам, у нас узнікаюць падобныя меркаванні, падобныя боязі і падобныя надзеі, якія датычыць будучыні.
Падчас сустрэчы кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Карэі агледзелі найноўшую вайсковую тэхніку, якой аснашчана Польскае войска. Сярод іншага, гэта самалёты FA-50, якія Польшча набыла ў Карэі.
IAR/нг