Камісар Еўразвязу па пытаннях сельскай гаспадаркі Януш Вайцяхоўскі заявіў, што магчымае рашэнне аб падаўжэнні еўрапейскага эмбарга на імпарт збожжа з Украіны будзе прынятае ў апошні момант.
У пятніцу, 15 верасня заканчваецца дзеянне гэтага эмбарга, паводле якога пяць краінаў Усходняй Еўропы, у тым ліку Польшча, атрымалі часовую абарону ад увозу з Украіны танных прадуктаў харчавання:
-Адказ Еўракамісіі будзе дадзены ў апошнюю хвіліну, таму што такія рашэнні па пытаннях, якія тычацца адкрыцця або закрыцця рынку, прымаюцца без папярэдняга паведамлення, каб пазбегнуць пэўных спекулятыўных аперацый. Вядома, гэтыя рашэнні тычацца фермераў, але наўпрост фермераў яно не закранае.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі Польскага радыё, забарона на экспарт украінскіх сельскагаспадарчых прадуктаў у пяць краінаў ЕС (Польшчу, Славаччыну, Балгарыі, Румынію і Вугоршчыну) будзе прадоўжана.
Забарона на ўвоз украінскага збожжа была ўведзена на пачатку траўня. Падставай такога рашэння стала дэстабілізацыя сельскаггаспадрачых рынкаў рэгіёну ў сувязі з наплывам таннай украінскай прадукцыі.
iar/эж