Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Разлічваем на запрашэнне Украіны ў НАТО падчас саміту ў Вашынгтоне

14.09.2023 14:30
Саміт НАТА ў Вашынгтоне запланаваны на 9-11 ліпеня 2024 года.
  .
Прэзідэнт Польшчы А. Дуда Фота: PAP/Darek Delmanowicz

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разлічвае на запрашэнне Украіны ў НАТО ўжо ў наступным годзе, падчас запланаванага на той час саміту Альянсу ў Вашынгтоне. Пра гэта палітык распавёў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы. Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа ўдзельнічаюць у Krynica Forum 2023.

Прэзідэнт Анджэй Дуда сказаў, што запрашэнне Кіева ў Альянс з'яўляецца яшчэ адным крокам на шляху, які абрала Украіна:

-Саміт НАТА ў Варшаве ў 2016 аформіў прысутнасць войскаў НАТА ў нашай частцы Еўропе, чаго раней не было. Сёлетні саміт альянсу ў Вільні адкрыў дарогу да ўступу для Швецыі і анансаваў такое запрашэнне для Украіны. Разлічваем на тое, што на саміце ў Вашынгтоне такое запрашэнне будзе зароблена.

Саміт НАТА ў Вашынгтоне запланаваны на 9-11 ліпеня 2024 года.

IAR/ez

Міністр замежных спраў Польшчы абмеркаваў супрацу з амерыканскім дзяржсакратаром

07.09.2023 10:40
У сувязі з паездкай дзяржсакратара Энтані Блінкена ў Кіеў міністр замежных спраў Польшчы правёў з ім тэлефонную размову.