Прымаюць у ім удзел у асноўным прадстаўнікі творчых беларускіх асяроддзяў, якія апынуліся ў Польшчы, Літве і Нямеччыне.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Інстытут беларускай культуры Inbelkult 2.0 і Беларускі ПЭН.
Галіна Казіміроўская, кіраўнічка Inbelkult 2.0 назвала асноўныя задачы гэтага Кангрэсу:
- Мы разумеем, што адным Кангрэсам мы не вырашым усіх праблем. Мы чакаем, што гэты Кангрэс дасць магчымасць палепшыць узаемакантакт паміж творцамі, паміж арганізацыямі, і, наогул, мы хочам даведацца ці ёсць запатрабаванне ў гэтым, ці нам патрэбна аб'ядноўвацца, ці мы шукаем кропкі ўзаемадзеяння, ці мы выплываем кожны сам па сабе.Тут запрошаныя дзеячы еўрапейскіх арганізацый, фондаў. Вынікам гэтага могуць быць новыя праекты, новыя творчыя кантакты, якія прывядуць да новых жа канкрэтных вынікаў.
У Першым Кангрэсе Беларускай культуры ў эміграцыі прымаюць удзел прадстаўнікі культурных інстытутаў і арганізацый, якія падтрымліваюць беларускіх творцаў у эміграцыі, гэта польскі Інстытут Пілецкага ў Берліне, Тэатральны Інстытут імя Збігнева Рашэўскага, ці Старамейскі Дом культуры ў Варшаве.
яс