Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю кожны дзень службу нясуць некалькі тысяч салдат і афіцэраў Войска Польскага

18.09.2023 09:59
Мінабароны Польшчы: Узмацненне памежных раёнаў арміяй – гэта адказ на гібрыдныя пагрозы з боку Мінску.
Польскія снайперы на мяжы з Беларуссюфота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

На мяжы з Беларуссю кожны дзень службу нясуць некалькі тысяч салдат і афіцэраў Войска Польскага. Узмацненне памежных раёнаў арміяй – гэта адказ на гібрыдныя пагрозы з боку Мінску, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Польская армія перакінула свае падраздзяленні на мяжу з Беларуссю пасля пачатку міграцыйнага крызісу і шэрагу правакацый і парушэнняў граніцы. Некалькі тыдняў таму было паведамлена, што на граніцу з Беларуссю перакінутыя снайперы.

З пачатку верасня польскі бок зафіксаваў каля 450 спроб нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі. Польскія памежнікі затрымалі нелегалаў з 52 краін свету.

вс