Памежная служба Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі 19 мігрантаў спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Польскія пагранічнікі затрымалі 11 чалавек – грамадзян Індыі і Сірыі. Астатнія нелегалы, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
З пачатку верасня польскі бок зафіксаваў каля 450 спроб нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі. Польскія памежнікі затрымалі нелегалаў з 52 краін свету.