Беларуская Служба

Польшча ўмацоўвае ўсходнія рубяжы - падраздзяленні новай дывізіі імя маршала Пілсудскага будуць дыслакавацца недалёка ад мяжы з Беларуссю і Расіяй 

18.09.2023 18:25
1-я пяхотная дывізія імя маршала Юзэфа Пілсудскага будзе выконваць задачы, звязаныя з усходняй Польшчай, і ўзаемадзейнічаць з 16-й і 18-й механізаванымі дывізіямі.
 1-      .  , 19  2023
Вайскоўцы 1-й пяхотнай дывізіі імя маршала Юзэфа Пілсудскага. Чырвоны Бор, 19 верасня 2023 года PAP/Artur Reszko

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак паведаміў аб стварэнні навучальнага цэнтра для брыгады бранятанкавых войск, якая ўваходзіць у склад новай 1-й пяхотнай дывізіі імя маршала Юзэфа Пілсудскага. Цэнтр будзе знаходзіцца ў населеным пункце Чырвоны Бор у Падляскім ваяводстве, якое мяжуе з Беларуссю. Брыгада будзе ўзброеная сучаснай тэхнікай, у тым ліку танкамі K2, САУ Krabі K9 ды РСЗА K239 Chunmoo.

Мар’юш Блашчак падкрэсліў, што стварэнне гэтай і іншых новых воінскіх часцей пацвярджае тое, што ўрад Польшчы накіраваны на эфектыўную абарону польскай тэрыторыі сіламі Войска Польскага. Ён таксама адзначыў павелічэнне колькасці салдат і афіцэраў, якая на гэты момант складае 180 тыс. чалавек.

Камандзір 1-й пяхотнай дывізіі, брыгадны генерал Норберт Іваноўскі паведаміў аб стварэнні новых часцей дывізіі ў розных месцах, у тым ліку недалёка ад мяжы з Беларуссю і Расіяй.

1-я пяхотная дывізія імя маршала Юзэфа Пілсудскага будзе выконваць задачы, звязаныя з усходняй Польшчай, і ўзаемадзейнічаць з 16-й і 18-й механізаванымі дывізіямі.

вс