У Польшчы працягваецца абмеркаванне новай кінастужкі Агнешкі Холанд, прысвечанай сітуацыі на польска-беларускай мяжы, праз якую кожны дзень імкнуцца прарвацца дзясяткі нелегальных мігрантаў.
Дэпутат кіроўнай партыі «Права і справядлівасці» Радаслаў Фогель заявіў, што фільм – гэта ілжывая гісторыя, якая не ўлічвае больш шырокі кантэкст. Каментуючы прагледжаныя ім фрагменты мастацкага фільму, госць Першай праграмы Польскага радыё заявіў, што ў «Зялёнай мяжы» не прасочваецца ключавая тэматыка – правакацыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на польска-беларускай мяжы.
- Ёсць толькі вельмі эмацыйная і несапраўдная карцінка нейкіх вялікіх пакутаў, якія прычыняюць мігрантам памежная варта або польскія сілавікі. Гэта абсалютная хлусня, гэта атака на польскіх салдат. І, трэба дадаць, што яна дакладна супадае з пунктам гледжання прапаганды, якую спрабуе прадставіць свету рэжым Лукашэнкі.
Фільм «Зялёная мяжа» распавядае пра групу актывістаў, якія хочуць дапамагчы мігрантам, якія нелегальна перасякаюць польскую мяжу. Карціна была прадстаўленая падчас Венецыянскага фестывалю.
IAR/нг