Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда казаў на форуме ААН пра глабальную бяспеку і пагрозу, якую нясе ёй Расія

20.09.2023 12:49
Дуда заявіў, што вайна можа скончыцца толькі тады, калі расійскія жаўнеры цалкам пакінуць Украіну.
    .
Прэзідэнт Анджэй Дуда ў ЗША.Фота: PAP/Andrzej Lange

Сітуацыя ва Украіне з'яўляецца тэмай пазачарговага пасяджэння Рады бяспекі ААН. Сустрэча арганізавана ў сувязі з дэбатамі на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, якія працягваюцца ў Нью-Ёрку. У ёй возьмуць удзел, між іншым: прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і Польшчы Анджэй Дуда.

Пасяджэнне Рады бяспекі будзе адкрытым. Пастаянныя ўдзельнікі і запрошаныя госці атрымаюць магчымасць выказаць свае погляды на тое, як спыніць вайну ва Украіне. На сустрэчу быў запрошаны прэзідэнт Украіны, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які таксама возьме ўдзел у сустрэчы, заявіў надоечы журналістам, што вайна можа скончыцца толькі тады, калі расійскія жаўнеры цалкам пакінуць Украіну.

- Гэтая вайна павінна закончыцца вяртаннем кантролю Украіны над яе межамі, якія былі прызнаны міжнароднай супольнасцю. Гэта самая важная справа – каб расіяне пакінулі тэрыторыю Украіны, якую цяпер акупуюць.

Прэзідэнт Анджэй Дуда казаў на форуме ААН пра глабальную бяспеку і пагрозу, якую нясе ёй Расія.

IAR/нг