Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Мы падтрымліваем Украіну, але ўкраінцы таксама павінны нас разумець

22.09.2023 09:01
Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што эмоцыі вакол гэтага пытання хутка сціхнуць і спрэчка будзе вырашаная.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў, што Польшча падтрымлівае і будзе падтрымліваць Украіну ў барацьбе з расійскім агрэсарам. Аднак, дадаў ён, украінцы павінны разумець рашэнне Польшчы адносна эмбарга на ўвоз украінскага збожжа.

У эфіры Polsat News палітык заклікаў да спакою па гэтай справе і адзначыў, што «збожжавая спрэчка» – гэта толькі невялікая частка польска-ўкраінскіх адносін.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча не можа дапусціць, каб ейны рынак заліла ўкраінская сельскагаспадарчая прадукцыя:

- Мы не можам на гэта пагадзіцца, паколькі мы таксама павінны абараняць свае інтарэсы. Я разумею, што суседзям з Украіны ўсё роўна, куды яны прададуць сваё збожжа, але нам не ўсё роўна. Адтуль і спрэчка, якая хутчэй за ўсё, будзе вырашаная судовым шляхам.

Прэзідэнт Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што эмоцыі вакол гэтага пытання хутка сціхнуць і спрэчка будзе вырашаная. Паводле яго, гэта трэба зрабіць «на карысць абедзвюх краін».

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Я ўдзячны польскаму народу за падтрымку

22.09.2023 08:04
Словы Уладзіміра Зяленскага прагучалі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.