Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Трэба зрабіць усё магчымае дзеля транзіту ўкраінскага збожжа праз Польшчу

24.09.2023 09:52
Анджэй Дуда лічыць правільным рашэнне польскага ўраду захаваць эмбарга на ўкраінскае збожжа, прынятае пасля рашэння Еўракамісіі адмяніць забарону адпаведную забароны на ўзроўні ЕЗ.
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaPAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць правільным рашэнне польскага ўраду захаваць эмбарга на ўкраінскае збожжа, прынятае пасля рашэння Еўракамісіі адмяніць забарону адпаведную забароны на ўзроўні ЕЗ.

Адначасова польскі лідар падкрэсліў, што трэба зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб транзіт украінскага збожжа праз Польшчу быў як мага большым:

-Мы хочам дапамагчы Украіне, мы хочам яе падтрымаць, мы таксама хочам падтрымаць краіны, якім патрэбна ўкраінскае збожжа. Але збожжа не можа застацца ў Польшчы зноў, бо гэта паўплывала на цану польскіх селькагаспадарчых прадуктаў мінулай вясной і зімой. І гэта сітуацыя, паўтарэнне якой нельга дапусціць. Яна была фатальная для польскіх фермераў.

Напачатку траўня Еўразвяз увёў забарону на ўвоз збожжа з Украіны ў Балгарыю, Вугоршчыну, Польшчу, Румынію і Славакію. Абмежаванні дзейнічалі да 15 верасня. Днём пазней уступіла ў сілу пастанова польскага ўрада аб бестэрміновай забароне на ўвоз у Польшчу ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі, што выклікала канфлікт на лініі Кіеў-Варшава.

IAR/ez

Прэзідэнт Польшчы: Мы падтрымліваем Украіну, але ўкраінцы таксама павінны нас разумець

22.09.2023 09:01
Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што эмоцыі вакол гэтага пытання хутка сціхнуць і спрэчка будзе вырашаная.