Беларуская Служба

Войска Польскае аснашчаецца сучаснай тэхнікай

28.09.2023 12:18
Мэта ўраду — стварыць моцную армію, каб стрымліваць патэнцыйнага ворага.
      ()  - Lockheed Martin   ()       Lockheed Martin     Apache
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (справа) і віцэ-прэзідэнт Lockheed Martin Хэнк Такер (злева) падчас цырымоніі зацвярджэння афсетнага пагаднення з Lockheed Martin у рамках набыцця верталётаў ApachePAP/Marcin Cholewiński

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміў, што польскае войска неўзабаве будзе аснашчана сучаснай тэхнікай. Сярод іх танкі Abrams і ракетныя ўстаноўкі HIMARS.

Марыюш Блашчак таксама паведаміў, што польскае войска атрымае 96 верталётаў Apache. Ён адзначыў, што гэтыя верталёты разам з танкамі будуць адказваць за закрыццё так званай Берасцейскай брамы. Палітык дадаў, што яны стануць непераадольным барʼерам.

Міністр зазначыў, што мэта ўраду – стварыць моцную армію, каб стрымліваць патэнцыйнага ворага.

Міністр Марыюш Блашчак абвясціў, што армія будзе абараняць усю тэрыторыю краіны, а не як плянавалася ў 2011 годзе падчас кіравання ўрада партыяй «Грамадзянская платформа – Польская сялянская партыя» – толькі ад лініі Віслы.

ПР/юл