Аўтамабіль з мігрантамі спынілі ў Пыжыцах, за 40 кіламетраў да мяжы.
У акцыі ўдзельнічалі польскія і нямецкія службы. У машыне знаходзіліся 35 чалавек, у тым ліку адна жанчына і двое непаўналетніх, кажа Тадэвуш Грухаля з Памежнай службы.
- Я пацвярджаю, што ў мікрааўтобусе, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, блізка мясцовасці Пыжыцэ функцыянеры памежных службаў выявілі 35 мігрантаў. Хутчэй за ўсё, гэта грамадзяне Сірыі.
Усе іншаземцы маюць славацкія пасведчанні асобы. Пра іх лёс, хутчэй за ўсё, будзе вырашаць суд.
яс