Міграцыйны пакт ЕС запрашае нелегальных мігрантаў у Еўропу – падкрэсліў польскі еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі ў Еўрапарляманце. Ён раскрытыкаваў паскарэнне працы над пактам, які прадугледжвае абавязковую салідарнасць. Паводле здагадак, калі краіна не пагодзіцца прыняць мігрантаў, ёй давядзецца заплаціць каля 20 тысяч еўра за кожнага непрынятага.
Польскі еўрадэпутат падкрэсліў, што пытанні міграцыі з'яўляюцца выключнай кампетэнцыяй краінаў-чальцоў, таму міграцыйны пакт парушае дамовы ЕС.
Учора на сустрэчы міністраў унутраных справаў краінаў Еўрасаюза большасцю галасоў было вырашана хутчэй завяршыць працу над міграцыйным пактам. На наступным тыдні плануецца ўзгадніць пазіцыю краін на перамовах з Еўрапарламентам аб канчатковым выглядзе размеркавання.
Польшча рэзка выступае супраць міграцыйнага пагаднення.
Кіраўніцтва краіны вядзе маштабную кампанію супраць намераў ЕС па размеркаванні нелегальных мігрантаў як на замежным так і ўнутраным рынку.
яс