57 працэнтаў палякаў падтрымліваюць дзеянні па спыненні нелегальнай міграцыі, у тым ліку 37 працэнтаў падтрымлівае адпраўку мігрантаў назад у краіны, адкуль яны прыбылі. Дзеянні, звязаныя з выдачай віду на жыхарства для нелегальных мігрантаў, падтрымліваюць 17 працэнтаў рэспандэнтаў.
Рэспандэнты адказвалі на пытанне «што, на вашу думку, трэба рабіць з мігрантамі, якія прыязджаюць з Афрыкі ў Еўропу, напрыклад, на італьянскі востраў Лампедуза»?
Паводле даследавання, 57 працэнтаў рэспандэнтаў абралі адзін з двух варыянтаў адказу – «не дазваляць ім заставацца і адпраўляць назад у краіны, адкуль яны прыбылі» (37%), «не дазваляць ім перасякаць межы Еўрасаюза» (20%).
На думку 17 працэнтаў апытаных, імігрантам «трэба дазволіць застацца, але толькі ў краіне, у якую яны прыбылі» (4%) або «дазволіць застацца і размеркаваць па краінах-сябрах Еўрасаюза» (13%). Адказ «цяжка сказаць» выбралі 26 працэнтаў рэспандэнтаў.
Супраць выдачы віду на жыхарства, вяртанне нелегальных мігрантаў і забарону ім перасякаць мяжу найбольш падтрымліваюць выбаршчыкі партыі «Права і Справядлівасць» (83%), затым ідуць партыі «Канфедэрацыя» (76%), «Польшча 2050» (55%) і «Грамадзянская кааліцыя» (44 працэнты).
У сваю чаргу дзейнасць, звязаная з выдачай віду на жыхарства для нелегальных мігрантаў, знаходзіць найбольшую падтрымку сярод выбаршчыкаў партыі «Грамадзянская кааліцыя» (30%), «Польшча 2050» (27%), «Канфедэрацыя» (12%) і «Права і Справядлівасць» (8%).
Апытанне праводзілася метадам CAWI (Computer Assisted Web Interview) з 22 па 25 верасня 2023 года на анлайн-панэлі па агульнанацыянальнай рэпрэзентатыўнай (па полу, узросту, велічыні месца жыхарства) выбарцы палякаў. У апытанні ўдзельнічалі 1052 чалавекі .
Апытанне праводзіла студыяй Social Changes на замову парталу wPolityce.pl.
яс/PAP