Беларуская Служба

У Жэшаве адзначалі шостыя ўгодкі стварэння Войскаў тэрытарыяльнай абароны

30.09.2023 15:19
«Жаўнеры Тэрытарыяльнай абароны заўсёды з'яўляюцца там, дзе яны патрэбныя: для барацьбы з катаклізмам і стыхійным няшчасцем»
У Жэшаве адзначалі шостыя ўгодкі стварэння Войскай тэрытарыяльнай абароныPAP/Darek Delmanowicz

Войскі тэрытарыяльнай абароны дзейнічаюць ужо шэсць гадоў. З гэтай нагоды ў Жэшаве, дзе знаходзіцца адна з найбуйнейшых брыгад Войскай тэрытарыяльнай абароны, быў арганізаваны ўрачысты збор. У цырымоніі прынялі ўдзел Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі прэзідэнт Анджэй Дуда і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны міністр Марыюш Блашчак.

Прэзідэнт сказаў, што рашэнне паклікаць Войскі тэрытарыяльнай абарону, як чарговы род войска, было правільным.

«Жаўнеры Тэрытарыяльнай абароны заўсёды з'яўляюцца там, дзе яны патрэбныя: для барацьбы з катаклізмам і стыхійным няшчасцем», адзначыў прэзідэнт.

- Людзі хутка сталі казаць "нашыя жаўнеры". Дарэчы, ідэяй паклікання гэтых войскаў было тое, каб салдаты паходзілі з дадзенага рэгіёну.

У сваю чаргу міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падкрэсліваў, што Тэрытарыяльная абарона карыстаецца падтрымкай грамадзян за іх службу, у тым ліку, за службу на мяжы. Міністр нагадаў, што першай дзяржавай, якая падрымала дзеянні Польшчы на мяжы з Беларуссю была Эстонія.

- У 2021 годзе мы разам узводзілі першую часовую агароджу на мяжы з Беларуссю. Сёння там стабільны плот.

У Войсках тэрытарыяльнай абароны служыць цяпер 37 тысяч добраахвотнікаў.

яс