Беларуская Служба

У Польшчы з'явіцца новая форма дапамогі пажылым людзям

01.10.2023 07:43
Платная дапамога пажылым людзям будзе аказвацца жыхарамі, якія жывуць побач. З лістапада ўводзіцца новая форма суседскай апекі.
Ілюстрацыйнае фотаSabine van Erp z Pixabay/CC0

Намеснік міністра сям'і Станіслаў Швед сказаў, што гаворка ідзе пра дапамогу ў простых справах, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў. У якасці прыкладаў намеснік міністра прывёў уборку кватэры або пакупкі.

Суседскія паслугі будуць арыентаваны на людзей старэйшых за 65 гадоў. «Гэта неабавязковая дзейнасць, гэтым могуць займацца органы мясцовага самакіравання, могуць даручыць і грамадскім арганізацыям», - сказаў намеснік міністра.

Асоба, якая аказвае паслугі, павінна быць паўналетняй і заключыць дамову з гмінай. Як адзначыў намеснік міністра, асоба, якая атрымлівае падтрымку, таксама павінна пагадзіцца на дапамогу менавіта дадзенай асобы.

На дзейнасць праграмы ў наступным годзе закладзена 30 мільёнаў злотых. «Мы спадзяваемся, што гэтая паслуга будзе развівацца, таму што я лічу, што гэта добрая ідэя, каб нехта, хто жыве побач з чалавекам, які патрабуе падтрымкі, аказваў такую дапамогу», — сказаў Станіслаў Швед.

Суседскія паслугі пачнуць дзейнічаць з 1-га лістапада ў адпаведнасці з змененым Законам аб сацыяльнай дапамозе. Папраўка таксама ўводзіць кароткатэрміновае знаходжанне ў дамах сацыяльнага забеспячэння і замяняе сацыяльнае жытло кватэрамі з падтрымкай і навучаннем.

ПР/юл