Дэпутат «Права і справядлівасці» Марэк Аст(Marek Ast) заявіў, што кандыдатам ад Аб'яднаных правых сілаў на пасаду прэмʼера ў новы ўрадзе, хутчэй за ўсё, будзе яго дзейны кіраўнік Матэвуш Маравецкі. Паводле палітыка, Матэвуш Маравецкі справіўся на гэтай пасадзе:
- Я не бачу ніякіх прычынаў, паводле якіх «Права і справядлівасць» не мела б прапанаваць прэзідэнту кандыдатуры Матэвуша Маравецкага на гэтую пасаду.
Нагадваем, Канцылярыя прэзідэнта заяўляе, што, паводле традыцыі, прэзідэнт даручае місію фармавання ўраду партыі, якая перамагла на выбарах. Аднак, паводле афіцыйных вынікаў выбараў, ПіС, які на выбарах перамог, набраў 194 месцы ў парламенце, а апазіцыйныя партыі, якія раней аб’яцалі стварыць трохпартыйную кааліцыю і адзіны ўрад – 248 месцаў. Гэта азначае, што «Права і справядлівасць» не мае неабходнай большасці, каб самастойна кіраваць краінай, як гэта адбывалася да гэтай пары. Таму яна будзе прымушаная шукаць кааліцыянтаў. Зараз усе чакаюць рашэння прэзідэнта, які павінен гэта зрабіць на працягу 14 дзён. Апазіцыя заклікае, каб ён зрабіў гэта як мага хутчэй.
IAR/аз