Беларуская Служба

Дэпутат ад Польскай сялянскай партыі: Лідары апазіцыі павінны сустрэцца з прэзідэнтам

18.10.2023 12:01
У інтарэсах палякаў – як мага хутчэй змяніць уладу і як мага хутчэй сфармаваць урад, лічыць Марэк Савіцкі.
Дэпутат ад Польскай сялянскай партыі Марэк СавіцкіIAR Przemyslaw Chmielewski

Дэпутат ад Польскай сялянскай партыі, якая ўваходзіць у кааліцыю «Трэцяя дарога» Марэк Савіцкі(Marek Savicki) лічыць, што апазіцыйныя лідары павінны сустрэцца з прэзідэнтам Анджэем Дудам і перадаць яму сваю прапанову аб фармаванні новага ўраду:

- Прэзідэнт павінен служыць Польшчы і палякам, а ў іх інтарэсах, як мага хутчэй змяніць уладу, як мага хутчэй стварыць урад, прыняць бюджэт і пачаць нармальнае функцыянаванне дзяржавы. Калі прэзідэнт захоча гэта адтэрміноўваць, вядома, ён мае на гэта права, але ёсць канстытуцыйныя тэрміны, і ўвесь працэс будзе завершаны не пазней за сярэдзіну снежня.

Нагадваем, Канцылярыя прэзідэнта заяўляе, што, паводле традыцыі, прэзідэнт даручае місію фармавання ўраду партыі, якая перамагла на выбарах. Аднак «Права і справядлівасць» не мае неабходнай большасці, каб самастойна кіраваць краінай, як гэта адбывалася да гэтай пары. Таму яна будзе прымушаная шукаць кааліцыянтаў. Зараз усе чакаюць рашэння прэзідэнта, які павінен гэта зрабіць на працягу 14 дзён. Апазіцыя заклікае, каб ён зрабіў гэта як мага хутчэй.

IAR/аз

Дэпутат ПіС: Нашым кандыдатам на прэм’ера, хутчэй за ўсё, будзе Матэвуш Маравецкі

18.10.2023 08:05
Апазіцыя заклікае прэзідэнта Анджэя Дуду, каб ён вызначыў новага прэм’ера як мага хутчэй.

Дзяржаўная выбарчая камісія: Вынікі рэферэндуму не з'яўляюцца абавязковымі

18.10.2023 10:01
Учора Дзяржаўная выбарчая камісія прадставіла афіцыйныя вынікі парламенцкіх выбараў і рэферэндуму ў Польшчы.