Беларуская Служба

На пасяджэнні Нацыянальнай рады па СМІ абмяркуюць ідэі апазіцыі на рэфармаванне грамадскіх СМІ

20.10.2023 14:57
Падчас выбарчай кампаніі лідары апазіцыі абвясцілі пра рэформы грамадскіх СМІ Польшчы.
. .
Тэлебачанне. Ілюстрацыя.Фота: Cooler8/ Shutterstock

Анансаваныя апазіцыяй змены ў грамадскіх СМІ будуць прадметам чарговага пасяджэння Нацыянальнай рады па СМІ. Пра гэта старшыня рады Кшыштаф Чабаньскі распавёў у інтэрв'ю Агенцтву радыёінфармацыі.

«Мы збяромся ў канцы наступнага тыдня. Будзе пасяджэнне Нацыянальнай рады па СМІ. Хацелася б, каб была дыскусія вакол розных заяваў. Ёсць заявы аб планах, якія парушылі б закон, і я буду прапанаваць адрэагаваць. Якія будуць рашэнні Рады, мы даведаемся падчас пасяджання або пасля пасяджэння», – сказаў Кшыштаф Чабаньскі.

Падчас выбарчай кампаніі лідары апазіцыі абвясцілі пра рэформы грамадскіх СМІ Польшчы.

Аднак з прапаноў – ліквідацыйны працэс грамадскіх СМІ, што дало б магчымасць прыпыніць працу дзейных уладаў, увесці часовую ўправу, а потым правесці масавыя звальненні журналістаў, нявыгадных новай уладзе. Ліквідацыя Польскага тэлебачання (TVP), Польскага радыё (PR) і Польскага агенцтва друку (PAP) была б парушэннем Закона аб тэлерадыёвяшчанні.

IAR/нг