З нагоды Сусветнага дня энергіі сёння ў музеі Варшаўскага газавага заводу кампанія Orlen падрыхтавала пікнік для сем’яў, на якім можна ўбачыць, як павінна выглядаць будаўніцтва энергетычнай эканомікі будучыні.
Наведнікі могуць убачыць розныя абліччы сучаснай энергетыкі. Гэта, у прыватнасці, макет атамаў, набор паліўных элементаў, якія выкарыстоўваюць вадарод і прыродны газ. Можна таксама ўбачыць, як выглядае першая ветравая ферма, пабудаваная польскімі кампаніямі ў Балтыйскім моры, або танкер, які дастаўляе газ у газапорт у Свінавуйсце. Можна прыняць удзел у велапрабегу на веласіпедах, якія выпрацоўваюць энергію або ўбачыць матацыкл чатырохразовага чэмпіёна свету па спідвеі Барташа Змарзліка.
Падчас мерапрыемства можна даведацца, як фірмы Orlen атрымліваюць так званую зялёную энергію ў Польшчы і што на Падляшшы будзе пабудаваны вялікі завод па вытворчасці біяпаліва.
Сусветны дзень энергіі быў заснаваны ў 2012 годзе. Мэта свята – інфармаваць аб неабходнасці эканоміі прыродных рэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, у тым ліку за кошт павышэння энергаэфектыўнасці.
IAR/нг