Беларуская Служба

У Польшчы – Задушны дзень

02.11.2023 09:00
«Задушны дзень – гэта час малітвы за памерлых, дзеля прыняцця удзелцу ў перамозе Хрыста над смерцю», – кажа айцец Вальдэмар Лінке.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/udmurd

Дзень успамінаў у Польшчы – гэта свята, якое спалучае старажытныя хрысціянскія традыцыі з паганскімі абрадамі і адлюстроўвае глыбокую духоўную сувязь польскага народа з яго гісторыяй і культурай.

Продкі сучасных палякаў верылі, што гэтыя душы памерлых знаходзяцца з імі, таму здзяйснялі пэўныя дзеянні, каб задаволіць блукаючыя душы і даведацца таямніцы замагільнага свету.

«Задушны дзень – гэта час малітвы за памерлых, дзеля прыняцця удзелцу ў перамозе Хрыста над смерцю», – кажа айцец Вальдэмар Лінке:

-Задушкі – будуюць мост паміж намі, жывымі, святымі, якія ўжо з Богам, і тымі, хто памёр, але яшчэ не дайшоў да грамады выратаваных.

У Польшчы Задушны дзень, які адзначаецца 2 лістапада, з'явіўся ў XII стагоддзі і стаў процівагай паганскім абрадам Дзядаў. У навуцы Каталіцкага Касцёла Задушны дзень з’яўляецца выразам веры ў супольнасць святых, уваскрэсенне целаў, вечнае жыццё і дзейснасць заступніцкай малітвы. Ва Усходніх Цэрквах, у прыватнасці ў праваслаўнай, падобныя ўрачыстасці адбываюцца некалькі разоў на год, асабліва падчас Вялікадня. Палякі таксама наведваюць могілкі 2 лістапада.

IAR/ez

Гісторыя перасячэння эмігранцкіх лёсаў у Лодзі ранейшай і цяперашняй хвалі

01.11.2023 18:58
У Польшчы завяршылі свой жыццёвы шлях шмат дзеячаў беларускага руху, якія ў свой час апынуліся ў эміграцыі.