Ужо ў дванаццаты год запар у рамках акцыі «Бясплатны лістапад» кожны атрымае магчымасць бясплатна наведаць каралеўскія рэзідэнцыі, раскіданыя па ўсёй Польшчы. Сёлета ў рамках «Бясплатнага лістападу» турысты змогуць наведаць Вавэль у Кракаве, Каралеўскі замак у Варшаве, Каралеўскія Лазенкі, замкі ў Любліне, Познані, Мальбарку, Квідзыне, Штуме, Сандамежы і графскі замак у Вялейцы. Уваход паўсюль вольны бясплатна.
У, Варшаве, у прыватнасці, для ўсіх ахвочых адчыненыя дзверы палацава-паркавага комплексу ў Вілянаве, які належаў Яну Сабейскаму, – кажа кіраўнік кіраўнік аддзелу сацыяльных камунікацыяў комплексу Эльжбета Грыгель:
-У лістападзе мы запрашаем гасцей бясплатна наведаць палацава-паркавы ансамбль у Вілянаве. Наведвальнікі змогуць убачыць пышную барокавую архітэктуру палаца караля Яна Сабейскага, а таксама памятныя рэчы, звязаныя з імі і наступнымі жыхарамі гэтага палаца. Вы таксама можаце азнаёміцца з цудоўнай калекцыяй еўрапейскага і арыентальнага мастацтва, сабранай уладальнікамі рэзідэнцыі. Гэта таксама магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і культурай былой Рэчы Паспалітай.
Акцыя «Бясплатны лістапад» – гэта не толькі магчымасць убачыць пастаянныя і часовыя выставы, але і прыняць удзел у адукацыйных сустрэчах, лекцыях, канферэнцыях і разнастайных майстар-класах.
iar/ez