Беларуская Служба

Перамовы апазіцыі аб стварэнні кааліцыі могуць завершыцца ўжо на гэтым тыдні

02.11.2023 16:02
Як паведаміў журналістам адзін з членаў перамоўнай групы будучай урадавай кааліцыі, дэпутат ад «Новых левых» Дарыюш Вечорэк, «праграмныя перамовы ідуць вельмі добра».
Канцылярыя старшыні Рады міністраў Польшчы Фота: Elzbieta Krzysztof/ shutterstock

Прадстаўнікі «Грамадзянскай кааліцыі», «Трэцяга шляху» і «Новых левых» працягваюць перамовы аб стварэнні ўрадавай кааліцыі. Як паведаміў журналістам адзін з членаў перамоўнай групы будучай урадавай кааліцыі, дэпутат ад «Новых левых» Дарыюш Вечорэк, «праграмныя перамовы ідуць вельмі добра»:

-У нас амбіцыйная задача завяршыць работу на гэтым тыдні і прадставіць дакумент на зацвярджэнне лідарам. Дакумент таксама мае быць зацверджаны статутнымі органамі ўсіх палітычных сілаў, якія ўвойдуць у будучую ўрадаваю кааліцыі. У праграмным пагадненні будуць улічаны пытанні вяршэнства права, пытанні  Нацыянальнага фонду адбудовы, рэформы сістэмаў аховы здароўя і адукацыі. Аднак не трэба разлічваць, што ў гэтых дакументах будуць прадстаўлены канкрэтныя законапраекты, бо гэта задача будучага прэм'ер і міністраў. Задача перамоўшчыкаў – выпрацаваць агульны кірунак руху кааліцыі.

Нагадаем, паводле выніку парламенцкіх выбараў, у Сейме праходзяць 194 дэпутаты ад «Права і справядлівасці», 157 – ад «Грамадзянскай кааліцыі», 65 – ад «Трэцяга шляху», ад «Новых левых» – 26 і ад «Канфедэрацыі» - 18.

Дэпутаты «Грамадзянскай кааліцыі», «Трэцяга шляху» і «Новых левых» маюць большасць у Сейме, што дазволіць ім стварыць кааліцыйны ўрад.

Першае пасяджэнне Сейма Х склікання адбудзецца ў панядзелак, 13 лістапада.

iar/ez

2 мільёны злотых выплаціць дзяржава дэпутатам, якія заканчваюць працу ў Сейме

02.11.2023 09:01
Паводле падлікаў Канцылярыі Сейма, кожны трэці дэпутат больш не будзе засядаць у складзе Сейма новага склікання.