Марафон стане першай у гісторыі прэзентацыя ўсёй творчасці Шапэна ўжывую на радыё і ў лічбавай прасторы. Музыка Фрыдэрыка Шапэна будзе суправаджацца мультымедыйнымі візітоўкамі выканаўцаў, аповедамі пра кампазітара і мультымедыйнымі міні-лекцыямі.
Марафон Шапэна стартуе 10 лістапада а 19-й гадзіне і завершыцца 11 лістапада а 21-й гадзіне. За сваё жыццё Фрыдэрык Шапэн напісаў 19-20 гадзін музыкі.
6 гадоў таму, 11 лістапада, пачало вяшчанне Польскага радыё Шапэна. Летась марафон Шапэна быў арганізаваны ўпершыню. Рэдакцыя, падбадзёраная поспехам леташняй імпрэзы, якая сабрала рэкордную колькасьць слухачоў Польскага радыё Шапэна, вырашыла яшчэ раз зладзіць гэтае музычнае сьвята.
Польскае Радыё Шапэна – гэта не толькі музыка вялікага польскага кампазітара, але і музыка яго сучаснікаў і іншых выдатных піяністаў.
ав