Беларуская Служба

Bloomberg: Польшча выйграе ад канкурэнцыі паміж ЗША і Кітаем

04.11.2023 07:02
Акрамя Польшчы ў артыкуле згадваюцца таксама Мексіка, В'етнам, Інданезія і Марока.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.AbsolutVision/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча ўваходзіць у пяцёрку краін, якія найбольш выйграюць ад канкурэнцыі паміж ЗША і Кітаем. Гэта вынікае з аналізу, падрыхтаванага Bloomberg. Акрамя Польшчы ў артыкуле згадваюцца таксама Мексіка, В’етнам, Інданезія і Марока.

Па дадзеных Bloomberg, усе гэтыя краіны выйграюць ад змен у глабальных ланцужках паставак у выніку канкурэнцыі паміж Вашынгтонам і Пекінам. Паколькі яны распаложаныя на скрыжаванні новых геапалітычных падзелаў, то могуць атрымаць выгаду ад таго, што служаць сувязным звяном паміж ЗША і Кітаем або Кітаем і Еўропай. Яны прыцягваюць вялікія абʼёмы інвестыцый і міжнароднага гандлю з абодвух бакоў канфлікту.

Пішучы пра Польшчу, Bloomberg адзначае, што краіна становіцца ўсё больш важнай на рынку батарэй і акумулятараў для электрамабіляў. Паводле звестак агенцтва, цяпер Польшча зʼяўляецца другім у свеце вытворцам такога тыпу абсталявання пасля Кітая. У артыкуле нагадваецца, што замежныя кампаніі, такія як LG Chem і Northvolt AB, адкрылі ў Польшчы акумулятарныя заводы, а іншыя кампаніі, такія як Volkswagen і Mercedes, плануюць інвестыцыі ў гэтую галіну.

Bloomberg таксама піша пра планы стварэння польскага электрамабіля Izera, які будзе распрацоўвацца ў супрацоўніцтве з кітайскім канцэрнам Geely.

IAR/аз