Учора з-за моцнага ветру польскія пажарнікі выязджалі па выкліках больш за 400 разоў PAP/Grzegorz Momot
За ўчорашні дзень Дзяржаўная пажарная служба Польшчы атрымала ажно 414 паведамленняў з просьбай аб ліквідацыі наступстваў моцнага ветру. Пра гэта ў сацсетках паведаміў прэс-сакратар галоўнага камандуючага пажарнай службы Караль Кяжкоўскі (Karol Kierzkowski).
Найбольш разоў пажарныя каманды выязджалі па выкліках у Мазавецкім ваяводстве – 87, Малапольскім – 84 і Сілезскім – 63.
IAR/аз