Цела маладога чалавека знайшлі ў суботу ў строгім запаведніку Белавежскага нацыянальнага парка. Не выключана, што гэта нелегальны мігрант з Сірыі. Яго асоба і абставіны смерці будуць устаноўлены падчас следства.
Актывісты, якія займаюцца гуманітарнай дапамогай на мяжы з Беларуссю, раней паведамлялі ў сацсетках, што шукаюць каля мяжы 23-гадовага сірыйца.
Кіраўнік раённай пракуратуры ў Гайнаўцы Ян Андрэйчук паведаміў, што цела было знойдзенае ў іншым месцы, чым інфармавалі актывісты. «Яно знаходзілася на так званай Масеўскай дарозе, якая злучае Белавежу з Масевам і праходзіць праз строгі запаведнік Белавежскага нацыянальнага парка», – растлумачыў ён.
Нядаўна пракуратура ў Гайнаўцы перадала ў Беластоцкую акруговую пракуратуру справу па факце выяўлення цела іншага нелегальнага мігранта каля чыгуначных пуцей ля вёскі Дабравода ў Гайнаўскім павеце.
PAP/аз