Беларуская Служба

У суботу 61 чалавек спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

05.11.2023 11:00
З пачатку года былі затрыманы амаль паўтысячы чалавек, якія падазраюцца ў садзейнічанні або арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.
Памежная службаStraż Graniczna/TT

Гэта былі грамадзяне Індыі, Сірыі і Самалі; 14 з іх, пабачыўшы польскіх функцыянераў, вярнуліся ў Беларусь, паведамляецца ў зводцы Памежнай службы за мінулыя суткі.

Быў затрыманы г.зв. кур'ер, грамадзянін Грузіі, які перавозіў чатырох нелегальных мігрантаў з Пакістана і Афганістана.

З пачатку года былі затрыманы амаль паўтысячы чалавек, якія падазраюцца ў садзейнічанні або арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. У асноўным гэта г. зв. курʼеры, якія прыязджаюць за мігрантамі.

Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку года на польска-беларускай мяжы адбыліся больш за 22 тысячы спроб незаконна перасячэння мяжы. Нелегальныя мігранты, затрыманыя сёлета, паходзілі з больш чым 50 краін.

ав