Беларуская Служба

Затрыманыя двое кур'ераў, якія перавозілі мігрантаў

06.11.2023 14:52
Мігранты хацелі трапіць у Германію, хаця адзін з іх ужо падаўся на міжнародную абарону ў Латвіі.
Ілюстрацыйнае фотаMat. prasowe. Straż Graniczna

Паліцыя затрымала двух курʼераў, якія перавозілі нелегальных мігрантаў на мяжы з Літвой. Гэта грамадзяне Украіны і Латвіі. Чатырох чалавек з Пакістана, Шры-Ланкі і Ірака без дакументаў, што дазваляюць легальна знаходзіцца на тэрыторыі ЕС, перадалі літоўскаму боку ў рамках рэадмісіі.

Грамадзянін Латвіі ехаў з двума грамадзянамі Ірака, якія мелі латвійскія дакументы асоб, што хадайнічаюць аб міжнароднай абароне на тэрыторыі гэтай краіны, і павінны былі чакаць там разгляду сваіх хадайніцтваў. Яны таксама хацелі трапіць у Германію.

Абодвух кіроўцаў абвінавацілі ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы, паведаміла прэс-сакратар Падляскага аддзелу памежнай варты ў Беластоку маёр Катажына Здановіч.

З пачатку гэтага года на польска-літоўскай мяжы затрымана больш за 70 чалавек, якія падазраюцца ў дапамозе або арганізацыі незаконнага перамяшчэння людзей. Праверкі там праводзяць не толькі памежная служба і паліцыя, іншыя службы. Гэта ўнутраная мяжа Еўрасаюза, яе даўжыня складае 104 км.

РАР / вх