«Гэта не толькі найлепшы польскі фільм у пракаце гэтага года, але і адзіная айчынная прадукцыя, якая сабрала больш за мільён гледачоў», – гаворыцца ў прэс-рэлізе NEXT FILM.
Фільм «Сяляне» атрымаў высокія ацэнкі як экранізацыя рамана нобелеўскага лаўрэата Уладзіслава Станіслава Рэймонта, як мультыплікацыйная праца, адзначаны і саўндтрэк да фільма.
Фільм зняты па карцінах перыяду Маладой Польшчы, якія выдатна адлюстроўваюць настрой рамана. На вялікім экране зʼяўляюцца інтэрпрэтацыі твораў такіх мастакоў, як Юзэф Хелмоньскі, Фердынанд Рушчыц і Леон Вычулкоўскі.
PAP / вх