«Mісія фармавання ўрада, даручаная прэм'ер-міністру Маравецкаму, вельмі складаная, але мы абавязаны яе ўзяць на сябе – з пункту гледжання нашай краіны, урад ПіС з партнёрам па кааліцыі быў бы самым лепшым рашэннем» – сказаў у эфіры Польскага радыё міністр у Канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык.
Дворчык спаслаўся на рашэнне, абвешчанае напярэдадні прэзідэнтам Анджэем Дудам, даручыць місію фармаваньня ўраду прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму. У сваім пасланні прэзідэнт таксама прызначыў старшым маршалкам Сейма новага тэрміну палітыка «Польскай сялянскай партыі» PSL Марэка Савіцкага.
«Безумоўна, 7,5 мільёнаў палякаў, якія прагаласавалі за ПіС на апошніх выбарах, чакаюць, што ПіС зробіць усё, каб сфармаваць урад. І такую місію, дзякуючы рашэнню прэзідэнта, выканае прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі», – сказаў Дворчык.
Ён дадаў, што шанцы на поспех гэтай місіі «шмат у чым залежаць ад адказнасці некаторых прадстаўнікоў апазіцыі».
«Калі мы гаворым пра суверэнную Польшчу, калі мы гаворым пра стабільную Польшчу, то ўрад ПіС у кааліцыі з нейкім партнёрам быў бы самым лепшым рашэннем», – сказаў палітык.
Адказваючы на пытанне, пра якога партнёра па кааліцыі ідзе гаворка, Дворчык адзначыў, што «ў палітыцы некаторыя размовы, асабліва такога кшталту, вядуцца кулуарна».
«Сёння няма сэнсу спекуляваць, з прадстаўнікамі якой партыі будуць весціся гэтыя перамовы, я вельмі спадзяюся, што знойдуцца палітыкі, якім важныя інтарэсы Польшчы і якія будуць гатовыя ўступіць у такія перамовы», – сказаў Дворчык.
Прадстаўнік Канцылярыі Прэмʼер-міністра сказаў, што «гэта вельмі цяжкая місія».
«Гэтыя шанцы, на мой погляд, не вельмі вялікія, але яны ёсць, і з пункту гледжання нашай краіны гэта аптымальнае рашэнне, і мы абавязаны прыняць дзеянні», – сказаў ён.
Партыя ПіС, якая, у адрозненне ад двух папярэдніх тэрмінаў, нягледзячы на найбольшую падтрымку выбаршчыкаў, не атрымала дастаткова месцаў у Сейме, каб самастойна сфараваць урад.
яс/PAP